Жыццё Кардынала Казіміра Свёнтка
У верасні 2014 года, калі ў Пінскай семінарыі пачалі святкаваць 100 гадавіну з дня нараджэння ксяндза Кардынала Казіміра Свёнтка, я абараніла навуковую працу на тэму: "Апостальская дзейнасць ксяндза Кардынала Казіміра Свёнтка ў святле архіўных дакументаў". Па просьбе рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага, ксяндза, доктара Яна Саламона, на падставе навуковай працы мною быў падрыхтаваны даклад на тэму апостальскай дзейнасці ксяндза Казіміра Свёнтка.
Жыццё Кардынала Казіміра Свёнтка – гэта гісторыя цэлага беларускага касцёла, а таксама нашай супольнасці Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, бо амаль усе гады святарскага жыцця ксяндза Кардынала нашыя сёстры працавалі поруч з ім. Мне таксама пасчасціла працаваць з гэтым чалавекам з 2001 па 2009 гг.