10-15 ліпеня ў нашым кляштары ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат старэйшых класаў (9-11 кл.) на тэму "Ты - любімая дачка Бога". Хочацца ў першую чаргу падзякаваць Богу за гэты час, за кожную ўдзельніцу рэкалекцый, за ўсіх арганізатараў і спецыялістаў, якія прыехалі да нас з розных куткоў Беларусі.
Кожная дзяўчына прыехала сюды не выпадкова. Бог Сам падрыхтаваў кожнай месца і свае дары, якія ўдзельніца рэкалекцый магла прыняць і з якімі можа пазней дзяліцца, бо, што можа быць большым, як дзяліцца радасцю свайго існавання і скарбамі, якія атрымала ад Таго, Хто любіць цябе проста так. Наш Стварыцель жадае, каб кожны дзень быў пражыты са свядомасцю, што я - любімая дачка Бога, а што пра гэта скажуць тыя, каму выпала магчымасць паўдзельнічаць у гэтых рэкалекцыях?