Наступнай станцыяй нашага цягніку па маршруту "зямное жыццё – святасць" быў горад Ліда.
Жыццё не стаіць на месцы: дзень змяняецца ноччу, зіма вясною, людзі сталеюць, выходзяць новыя нумары часопісаў,новыя кнігі, фільмы. Не стаіць на месцы і нашае пазнанне Бога. І наступнай станцыяй нашага цягніку па маршруту "зямное жыццё – святасць" быў горад Ліда. Пятнічнай раніцай 28 сакавіка мы з моладзю і сятрой Рытай сустрэліся на чыгуначным вакзале і вырушылі ў дарогу. Ліда – родны горад сястры Рыты,таму пра яго мы ужо чулі ад яе раней, але цяпер убачылі ўсё сваімі вычыма. Першым месцам,якое мы наведалі, быў дом сясцер Школьных Нотр-Дам. Нішто так не збліжае, як супольная малітва і абед.
Даведаўшыся шмат новага і цікавага, мы вырушылі у наступныя месцы. З захапленнем мы слухалі гісторыю парафій яшчэ ў трох касцёлах, даведаліся пра цуды і пакуты святароў і вернікаў, убачылі прыгожыя касцёлы і моц хрысціянскай еднасці. Падзякаваўшы святарам і памаліўшыся, мы направіліся ў апошні на гэты дзень пунк – парафію айцоў Піяраў. Святую Імшу і крыжовы шлях кожны перажыў асабіста, але магу вам з упэўненасцю сказаць: ніхто не застаўся абыякавым. Знаёмства з моладзю, шчырыя ўсмешкі і шмат новай інфармацыі былі для нас вялікім падарункам ад нашага Нябеснага Айца. Шчаслівыя і стомленыя, мы пайшлі на начлег да вернікаў. За гэта удзячныя ад усяго сэрца і памятаем пра іх у малітве.
Раніцай, поўныя сіл і прагненняў на пазнанне чагосьці новага,мы ўдзельнічалі ў Святой Імшы, а потым развіталіся з нашымі новымі сябрамі. Да выязду ў нас застолося крыху часу, і мы з радасцю правялі яго ў Лідскім замку. Там мы пабачылі шмат цікавага і прыгожага, і з дзіцячай радасцю зрабілі шмат фатаздымкаў. З шчырымі ўсмешкамі і бліскучымі вачамі мы вярнуліся да дому. І цяпер Маладзечна чакае ў госці новых сяброў!
Вось уражанне яшчэ аднаго вандраўніка:
"Мне вельмі спадабалася ў Лідзе. Мы наведалі шмат касцёлаў. Адныя былі старадаўнімі, іншыя новымі, але ўсе прыгожымі. Моладзь была радая пазнаёміцца з сястрой Мір’ям і наведаць айцоў Піяраў. Мы шмат цікавага даведаліся пра іх паходжанне. Пасля святой Імшы мы мелі магчымасць удзельнічаць у крыжовым шляху. Потым было знаёмства з моладзю і начлег. На наступны дзень перад ад’езам была магчымасць наведаць Лідскі замак.Там было цікава і пазнавальна. Да дому зусім не хацелася.
Вялікі дзякуй сястры Рыце і айцам піярам: а.Андрэю Агелю, а.Яну Асіповічу, а таксама кс. Юрыю Беганскаму и кс. Уладзіславу Сурвіла за такую магчымасць, лідскай моладзі за адкрытыя сэрцы, і нашай, маладзечанскай моладзі за цудоўны настрой і вясёлую, сяброўскую кампанію".
Спадзяюся, гэта не апошні прыпынак нашага цягніку, і мы яшчэ сустрэнемся ў супольнай малітве.
Пане! Дзякую Табе за шанец наведаць святыя месцы нашай зямлі, за людзей, якія нам дапамагалі, і за Тваю святую Любоў, без якой я – ніхто. Трымайціся Хрыста! Амэн.